Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларускае дойлiдства

скачать реферат

Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт

на тэму:

"Беларускае дойлiдства".

Выканаў: Рыбальчанка Сяргей Алегавiч студэнт 1-ага курсу, ХТ i Т (ПА i САI)

Праверыў:

1999 г. Змест

Ш Уводзiны Ш Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. Ш У старажытнай цагельнi. 9-17 ст. Ш Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы. Ш Будаўнiчая арцель. Ш Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў. Ш Заключэнне Уводзiны.

За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, зяўляецца яе састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце грамадства. Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы прасачыць гiсторыю развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17ст. Выявiць уплыў эканамiчнага стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы, закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў.

I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў зяўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, абяўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў абемы храма ў 18 ст. » Полацкая
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей. У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi. У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павере, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы зуляецца Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя вясёлкi. » Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне. У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi. Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi

скачать реферат
1 2 3 4 ...    последняя

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы