Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларускае дойлiдства

скачать реферат

пад сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш. гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi. Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i рынкавай плошчы, зяўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады-крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары). Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi, ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў зяўляецца Лiдскi, пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У 16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi паўстаннямi. Адно з мацнейшых абарончых збудаванняў гэтага часу-замак у мястэчку Мiр. Гэта квадратнае ў плане збудаванне з выступнымi па вуглах вежамi. Замак быў вельмi добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стральбу цяжкiх грамат па паўночнай i заходняй сценах замка. Асновай абароны замка былi вежы, пабудаваныя дзеля таго, каб весцi прыцэльны флангавы агонь. У двары замка меркавалася пабудаваць двух-павярховы палац, але будаўнiцтва так i не было скончана. Чаму? Справа ў тым, што Мiрскi замак у адрозненнi ад гарадскiх, дзяржаўных замкаў быў увесь час уласнай маёмасцю князя iлiнiча, у яго не хапiла грошай i будаўнiцтва было спынена. У 1568 г. Мiрскi замак пераходзiць у рукi князеў Радзiвiлаў i тыя дабудоўваюць замак. У пластычным афармленнi Мiрскага замка выкарыстаны самыя простыя, але характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi:гатычная муроўка з мураванымi камянямi, падзел стен разнастайнымi па форме
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




нiшамi, арнаментальныя цаляныя паясы. Вакол замка насыпаны земляныя валы, вакол якiх праходзiць вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца «iтальянскi сад», у якi можна было спусцiцца з другога паверха палаца на спецыяльным драўляным мастку. Для культавай архiтэктуры Беларусi канца 15-16 ст. характэрны новы тып пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiя ўваходзiлi ў сiстэму гарадскiх умацаванняў цi былi асобнымi кропкамi абароны у вясковых ваколiцах. У гэты час пашыраюцца мiжусобныя сутычкi памiж магнатамi, ад якiх больш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчам для яго звычайна станавiлася бажнiца, нярэдка адзiнае ў наваколлi мураванае збудаванне. У ей можна было схавацца i адбiцца ад невялiкага атрада рабаўнiкоў, што спусташалi безабаронныя вёскi i мястэчкi. Пiсьмовыя крынiцы паведамляюць пра шматлiкiя храмы-крэпасцi ў розных мясцiнах. Агульныя рысы кампазiцыi гэтых храмаў-кампактнасць абёму, высокi шчыпцовы дах, абарончыя вежы з байнiцамi i выразны падзел унутранай прасторы на абарончую i культавую часткi. Прыкладам такiх пабудоў зяўляецца абарончая царква ў вёсцы Мураванка. Пабудавана Мураванка, як i шмат беларускiх храмаў у 16 ст. Яна мае чатыры парожныя вежы, арганiчна звязаныя з галоўным корпусам. Сцены храма, амаль двухметровай таўшчынi, праразаюць байнiцы. Мураванка мае абарончыя прыстасаваннi, яе абёмная пабудова выглядае ўзнёслай, лёгкай, кампактнай. На даху царквы да нашых дзён захавалася чырвоная дахоўка. Падлога зроблена з тоўстай спецыяльнай цэглы-пiльчаткi. Адным з першых будынкаў новай пабудоўкi трэба лiчыць замак Глебавiчоў ў Заслаўi. Ен размешчаны к поўначы ад горада i займае плошчу 200 на 100 м. Чатырохвугольны па плану, замак некалi аддзяляўся шырокiм i глыбокiм iрвом з вадой. Сiстэма сажалак значна ўзвышала ўзровень вады i фактычна ператварала замак ва ўмацаваны востраў. Замак зроблены з цэглы i каменняў. Даследчыкi мяркуюць, што замак шмат разоў сваiмi магутнымi сценамi ўкрываў Глебавiчоў ад небяспекi. У сённяшнiя днi гэты замак зяўляецца краяведчым музеям. Такiм чынам, мы бачым, што гiсторыя развiцця будаўнiцтва на тэрыторыi Беларусi з 9 ст. па 17 ст. вельмi насычаная i цiкавая. На жаль толькi, што толькi адзiнкi з магутных пабудоў дайшлi да сённяшнiх дзён. Але ж пойдзем далей i даведаемся пра тое, як трапiла цагельнае рамяство на Беларусь.

II. У старажытнай цагельнi. 9-17 ст.

Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь? Не адну тысячу гадоў налiчвае гiсторыя цагельнай справы. Зарадзiлася яна ў краiнах усходу, дзе не было дастатковай колькасцi дрэва i каменняў, неабходных для ўзвядзення манументальных пабудоў. У Еўропе цэглу ўпершыню сталi вырабляць рымляне, але яна не стала ў iх галоўным будаўнiчым матэрыялам. У часы сярэднявечча выраб цэглы ў Еўропе быў у заняпадзе. У Кiеўскую Русь цэгла трапiла разам з вiзантыйскiмi дойлiдамi ў першай палове 10 ст. i атрымала назву «плiнфа». Упершыню, як я ўжо казаў, плiнфа ўжыта ў муроўцы Полацкай Сафii. Потым мураваныя пабудовы з яе выкарыстаннем узводзяцца ў Полацку, Вiцебску, Гароднi, Тураве. У 12 ст. адначасова ўжывалася плiнфа двух памераў. Прычым адзiн з iх быў асноўным, а iншыя складалi 20-30 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Старажытную полацкую, вiцебскую i гародзенскую цэглу выраблялi ў спецыяльных формах з драўляным дном. Пра гэта сведчаць адбiткi дошак на глiне i спецыяльныя знакi, якiмi майстры пазначалi сваю прадукцыю. Цiкава, што

скачать реферат
1 2 3 4 5

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы