Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Этногенез белорусов

скачать реферат

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Беларускi дзяржа?ны ?нiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi

Рэферат на тэму:«Этнагенез беларуса?»

МIНСК, 2001Змест рэферата: Уступ…..……………………………..…...………….…2 «Па слядах беларуса?»….………………..……………5 Заключэнне……………………………………………13 Лiтаратура……………………………………………..14 Уступ Ужо болей, як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значная дыскусiя паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М. Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат) па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваў канцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, што адрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцы крытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена пасля завяршэння дыскусіі, "по существу все выступавшие в дискуссии признают участие балтского компонента в формировании белорусской этнической общности" (От редакции, 1969, с. 121). Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядова атрымала прызнанне сярод навукоўцаў. Але спробы развіць і ўдакладніць яе палажэнні на канферэнцыі "Этнагенез беларусаў" (1973 г.) (Этногенез белорусов, 1973) не была ажыццеўлена. Комплекснае вывучэнне гэтай жыццёва важнай праблемы было прыпынена. Толькі ў апошні час, пасля стварэння дзяржавы на Беларусі яна апынулася ў цэнтры інтарэсаў даследчыкаў розных навук (Усебеларуская канферэнцыя..., 1993). Аднак такі значны час забарон прывёў да значных недахопаў у вырашэнні гэтага пытання. Перш за ўсё, сказваецца адсутнасць комплекснага падыходу з улікам дадзеных усіх навук. Так несумненна, што развіццё і паглыбленне (у значнай ступені і далейшая праверка) канцэпцыі патрабуе ўдакладніць шлях складання насельніцтва Беларусі ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах (Титов, 1983) з улікам арэалаў розных дыялектаў і груп гаворак (Лінгвістычная геаграфія..., 1969), а таксама дадзеных археалогіі. Зараз толькі ў этнаграфіі існуе канцэпцыя паходжання беларусаў (Піліпенка, 1993). Але след адзначыць, што цэнтр іх фарміравання як этнасу не звязаны з адным з рэгіёнаў Беларусі і нават дакладна не адпавядае групоўцы дыялектаў (Титов, 1983, с. 115). У археалогіі асноўнай праблемай лічылася толькі пытанне ўдакладнення часу з'яўлення першых славян на Беларусі (Левко, 1990; Митрофанов, 1978, с. 125; Поболь, 1983; Штыхаў, 1992, с. 3336). Такое перабольшванне значэння толькі аднаго пытання дае магчымасць не займацца абагульненнямі вялікага археалагічнага матэрыяла. Прасцей выдвігаць неабгрунтаваныя матэрыялам думкі (нават і не гiпотэзы, таму што аргументаў на карысць той ці іншай думкі нават не прыводзіцца) у якасці т.зв. "прыярытэтных". Яны маюць толькі адзіны "прыярытэт" знайсці славян на Беларусі ў як мага старажытнейшыя часы. Таму матэрыяльная культура не аналізуецца ў комплексе і, як правіла, без разгляду шырокага кола аналогій. Усё гэта стварае выдатную глебу для розных "навуковых" спекуляцый. Калі ж мець на ўвазе вынік этнічных працэсаў на Беларусі (кантакты паміж дзвума этнасамі славянамі і балтамі, асіміляцыя славянамі балтаў як перадумова фарміравання беларусаў), то трэба вызначыць час, калі славяне асвойваюць большую частку арэала, дзе ў далейшым фарміруецца беларускі народ. След улічваць тую акалічнасць, што дадзеныя археалогіі не даюць магчымасці дакладна вызначыць
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




этнас многіх культур. На сённяшні момант, першай бесспрэчна славянскай культурай можна лічыць толькі пражскую (5 7 стст. н.э.) на паўднёвым захадзе Беларусі. Але помнікі вельбарскай культуры, якія знаходзіліся тут, у Заходнім Палессі ў больш ранні час (2 4/5 стст.), належаць да готаў (усходніх германцаў). І толькі нашчадкі пражскай культуры (носьбіты культуры тыпу Лукі-Райкавецкай) пранікаюць у 9 ст. на поўнач Беларусі. Невырашанай для археалогіі Беларусі застаецца і праблема хіатусу паміж старажытнасцямі 5 8 стст. і Старажытнай Русі. Не распрацаваны яшчэ і пытанні фарміравання ўсіх славянскіх плямёнаў на Беларусі. Недастаткова даследуюцца пытанні паходжання беларусаў і ў мовазнаўстве (Вячорка, 1983, с. 810; Клiмчук, 1983, с. 25 26). Справа ў тым, што балтыйскі моўны арэал падзяляецца на шэраг моў асобных плямён (Мажюлис, 1974) i арэальныя асаблівасці (гідранімія, фанетыка) у балтыстыцы распрацаваны дастаткова грунтоўна. І таму трэба ўлічваць існаванне трох раёнаў на Беларусі, якія адрозніваюцца па гідронімах (т.ч. па мовах балцкага насельніцтва). Таму ? наступным артыкуле будзе зроблена спроба пры супастаўленні даддзеных археалогіі, мовазнаўства і этнаграфіі вызначыць перадумовы фарміравання беларусаў і на прыкладзе больш даследаванных рэгіёнаў праслядзіць працэс змен у культуры. «Па слядах беларуса?» Несумненна, больш старажытным сведчаннем аб балцкім субстраце на Беларусі з'яўляюцца звесткі гідраніміі. Як ужо адзначалася, на Беларусі выдзелены тры раёны. В.В. Сядоў супастаўляў іх з археалагічнымі культурамі ранняга жалезнага веку (I тыс. да н.э. 5 ст. н.э.) (Седов, 1970, с. 24). Першы, паўночны раён, які характаразуецца назвамі з канчаткамі -ея, займае паўночную (на поўнач ад р. Заходняя Дзвіна) i паўночна-усходнюю (Верхняе Падняпроўе з бассейнам р. Сож) часткі Беларусі, а таксама працягваецца на захад, у Латгалію і на ўсход, у Смаленскае Падняпроўе з суседнімі раёнамі Волга-Окскага міжрэчча (Седов, 1963, с. 28). Несумненна сувязь гэтага раёну з латгальскай мовай у гідраніміі (Топоров, 1990, с. 372). Сувязь прасляежана нават у сінтаксісу сказаў (у басейне Заходняй Дзвіны) (Прохорова, 1991, с. 31). Поўнага супадзення арэалу з этнаграфічнымі регёнамі ці дыялектамі беларускай мовы цяжка чакаць. Трэба мець на ўвазе і магчымасць некаторага змянення межаў у часе культурнага развіцця. У такім выпадку з гэтым арэалам можна суаднесці рэгіёны Паазёр'я і Падняпроўя і паўночна-усходні дыялект. Па дадзеных археалогіі з гэтым арэалам суадносіцца днепра-дзвінская культура. Другі, цэнтральны раён, які характаразуецца гідронімамі з канчаткамі -ія (Седов, 1963, с. 28) займае сярэднюю частку паўночна-заходняй Беларусі. Такія гідронімы сустаракаюцца ў Літве, акрамя яе паўночна-усходняй часткі (селоны) (Ванагас, 1981, с. 92) і іх можна аднесці да літоўцаў. З дыялектамі беларускай мовы гэты раён не супадае. Ён месціцца на частках арэалаў двух дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак. Няма дакладнага супадзення з этнаграфічнымі рэгіёнамі (ахоплівае Цэнтральны, часткі Панямоння, Паазёр'я і Усходняга Палесся). Па дадзеных археалогіі гэтаму раёну дакладна адпавядае арэал культуры штрыхаванай керамікі на Беларусі. Для другога раёну гідраніміі след адзначыць наяўнасць змешаннай паласы з паўночным раёнам і складаная сітуацыя (накладанне арэалаў) з трэцім раёнам. Змешанная паласа гідронімаў на поўначы раёна суадносіцца з абшарамі, на помніках якіх вызначаны элементы абедзвюх культур (днепра-двінскай і штрыхаванай керамікі). Апошні, трэці раён, які

скачать реферат
1 2 3 4

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы