Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларусоведение

скачать реферат

Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце Мова духоўны скарб народа "Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Мова гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, зяуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы вынік працяглага
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

Беларуская мова як адна з інаеўрапейскіх моў

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя семі, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сямі. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”. Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора. Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы, вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна існавала. Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову. Праіснаваушы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, зяўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх абядноўваюць у адну моўную сямю індаеўрапейскую. Індаеўрапейскія мовы самая вялікая ў свеце моўная сямя. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еуўазіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама у Пауўочнай і Паўдневай Амерыцы, Ауўтраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў есць і так званыя “мертвыя мовы”, якімі ужо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных іменау. Такімі зяўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад другіх засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мертвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская першая пісьмовая мова славян) у праваслаўнай царкве, лацінская у каталіцкай царкве. Па ступені роднасці індаеўрапейская сямя подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сямі: германская група (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская і інш., мертвая

скачать реферат
1 2 3 4 ...    последняя

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы