Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларусоведение

скачать реферат

лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская а таксама мертвыя мовы пруская і яцвяжская), ірланская (персідская, таджыкская, курдская і інш., мертвыя авестыйская, старажытнаперсідская), індыйская ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мертвыя ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сямі. Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца між сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва усіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе. Так, у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання зяўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы зяў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лен, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняу, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш. Індаеўрапеізмамі зяўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзецяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога -пра сам факт іх паходжання.Параун.:бел.дзень, рус. день, польск. dzien, балг. Ден, літ deina, лац. dies, ірланд. denus і г.д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э. Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Праўда, вучоныя спрачаюцца, дзе яна знаходзілася. Яе шукаюць на тэрыторыі сучаснай Польшчы (паміж Одрай і Віслай), ля падножжа Карпат і ў стэпах Паўдневай Украіны. Але найбольш верагодна, што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяці, Буга, Віслы. Гэта быў агульны перыяд гісторыі славян агульнаславянскі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў. Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна. Але пад час вандровак
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы. Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек). Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў, на аснове якіх сфарміраваліся беларуская, руская і украінская мовы, пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова галава (у заходніх і паўдневых славян glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш. Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так, адны з моўных рыс зяўляюцца агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў (напрыклад, зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з свісцячымі з, ц, с (нага назе, нозі, рука, руцэ, руці), пераход л у ў; в (воўк вовк, спауў спав), падаўжэнне зычных і інш.), але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных, зява акання, ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб, лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для рускай і ўкраінскай моў ( наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове, напрыклад, дзеканне і цеканне (дзень, ціхі), у рускай выбухны зычны [ г ] (горад, гора), спалучэнне

скачать реферат
1 2 3 4 5 ...    последняя

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы