Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларусоведение

скачать реферат

ро, ло ( дрожать, глотать), ва ўкраінскай галосны і на месцы былога t (сіно, хліб), мяккі зычны ц ( жнець, палець) і інш. Аналагічныя зявы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай сістэмах усходнеславянскіх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы, уласцівыя адной ці дзвюм мовам. Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Славакіі. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкі якога ляхіцкія леглі ў аснову польскай, сербалужыцкай і палабскай моў, а наўднёвыя у аснову чэшскай і славацкай. Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV V стст. н.э., калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю паміж Одрай і Лабай. На захадзе яны суседнічалі з германцамі. Некаторыя з іх на працягу VIII - XIV стст. былі асіміляваны немцамі. Заходняславянскія мовы маюць некаторыя агульныя рысы, на падставе якіх яны абяднаюцца ў адну групу. Напрыклад фіксаваны націск, г.зн. на адным і тым жа складе (у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай, сербадужыцкай на першым складзе; старажытныя спалучэнні tl, dl (польск. mydlo мыла, чэш. кrydlo крыло); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымі на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia, чэшск. zeme земля) і інш. Некаторыя асаблівасці заходнеславянскіх моў зяуляюцца агульнымі з беларускімі. У фанетыцы, напрыклад, гэта такія зявы, як дзеканне, цеканне, зацвярдзелы гук [ p ]; мяккія з “шапялявым” адценнем свісцячыя. Вучоныя разглядаюць іх як вынік агульных тыпалагічных працэсаў, што адбываліся ў роднасных славянскіх мовах у старажытныя часы. Да паўднёваславянскіх моў адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, а таксама мёртвая стараславянская. Носьбіты паўднёваславянскіх моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцэгавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аустрыі, Венгрыі і інш.). Славянскія плямёны зявіліся на Балканах у сярэдзіне I тысячагоддзя і ў параўнальна кароткі час засялялі даволі вялікую тэрыторыю. Адзінай для паўднёвых славян прамовы ў мінулым не існавала (інтэнсіўнасць рассялення не спрыяла развіццю адзінай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасці гістарычнага лёсу балканскіх народау, г.зн. ён фарміраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза які у сваю чаргу ўзнік у выніку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхій. З аднаго боку, гэта мовы старажытных насельнікау Балканау (ілірыйская, фракіская, дакійская), якія хоць і былі выцеснены славянскімі мовамі, але аказалі на іх моцны ўплыу; з другога боку, гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскімі мовамі (албанскай, грэчаскай, лацінскай), носьбіты якіх жывуць на Балканах. На працягу некалькіх стагоддзяў асманскага іга на мовы балканскіх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У выніку гэтага моўнага ўзаемадзеяння, міжмоўных кантактаў паўднёваславянскія мовы набылі агульныя рысы, т.зв. балканізмы. Найбольш характэрныя з іх наступныя: поўная або частковая страта скланення і выражэнне адпаведных адносін пры дапамозе прыназоўнікау;
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




страта інфінітыва; развіццё постпазіцыйнага артыкля; развіццё апісальных форм будучага часу з дзеясловам хацець і інш. У лексіцы ў выніку працяглых кантактаў з іншамоўным насельніцтвам ёсць шэраг запазычанняў з грэчаскай, турэцкай, раманскіх моў. З уласна славянскіх рыс, агульных для ўсіх паўдневаславянскіх моў, можна назваць няпоўнагалосныя формы тыпу славенскага grad, сербскага влас пераход праслявянскага я (насавога) у е (балгарскае пет пяць, месяц месяц); не змякчэнне зычных перад е, і і інш. На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сення здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранеў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Ва ўсіх славянскіх мовах амаль аднолькава гучаць старажытныя словы, звязаныя з сямейнымі і вытворчымі адносінамі, з раслінным і жывельным светам, назвы пор года, частак чалавечага цела і г. д. Усе гэта водгалас старажытных сувязей продкаў славян. Разам з тым блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лесу асобных груп славян. На падставе вывучэння міжславянскіх моўных сувязей вучоныя імкнуцца рэканструяваць малюнак узаемных адносін славян у глыбокай старажытнасці. Лічыцца, што чым больш агульных старажытных рыс мае пэўная славянская мова з астатнімі, тым бліжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы знаходзіліся яе носьбіты, і наадварот, чым менш такіх агульных рыс і з меншай колькасцю славянскіх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былі яе носьбіты ў старажытнасці. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэуны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р). Беларускі даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А. Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай). Стан даследавання беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дазваляе канчаткова акрэсліць месца “прабеларусаў” у праславянскай моўнай прасторы, але, на думку вучоных, “хутчэй за усе яны размяшчаліся бліжэй да цэнтра, чым да пераферыі” (Г. Цыхун).

Ля вытокаў беларускай мовы

У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь, латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-VII стст. gачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую народнасць. Славяне,

скачать реферат
1 2 3 4 5 6 ...    последняя

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы