![]() Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ реферат на тему: Беларусоведение![]() на думку вучоных, прыйшлі на Беларусь хутчэй за ўсе з захаду (з басейна Віслы і Одры) і, магчыма, з паўдневага захаду (з берагоў сярэдняга і ніжняга Дуная). Яны прынеслі з сабою свае племянныя дыялекты праславянскай мовы, блізкія да гаворак заходніх суседзяў і суродзічаў будучых палякаў, чэхаў, славакаў, а таксама ўкраінцаў. Гэтыя дыялекты актыўна ўзаемадзейнічалі з балцкімі і угра-фінскімі гаворкамі мясцовага насельніцтва. Славянскія дыялекты паступова асімілявалі (выцеснілі) балцкія. (параўн.: бел.Лучоса і літ. Laukesa, бел. Нявежа і літ. Nevezis). Ад апошніх засталася ў беларускай мове толькі багатая тапаніміка ды гідраніміка (напрыклад, большасць назваў рэк і вадаемаў на Беларусі балцкага паходжання).
Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш. Ужо ў VIII ст. узнік буйны на той час цэнтр крывічоў Полацк (у пісьмовых помніках упамінаецца з 862 г.).
Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў.
У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты паўднева-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў).
Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. Зява акання, якая ў наш час зяўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі.
Але перш чым утварылася беларуская народнасць і сфарміравалася яе мова, у жыцці ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якія паўплывалі на развіцце мовы. Да такіх падзей адносіцца далучэнне славян у X ст. да хрысціянскай цывілізаціі (пераважна ў яе грэка-візантыйскіх формах). Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысціянска-пісьмовая культура паступова выцесніла язычнецкую культуру і іншыя сістэмы літарнага пісьма, штоіснавалі ва ўсходніх славян у IX ст. і, магчыма, раней.
Увогуле многія даследчыкі лічаць, што да афіцыйнага хрышчэння Русі (988 г. н.э) усходнія славяне не карысталіся якой-небудзь упарадкавай сістэмай пісьма. Пісьменнасць зявілася і стала пашырацца з прыняццем хрысціянства. Некаторыя вучоныя адносяць зяўленне пісьменнасці ва ўсходніх славян з канца X стагоддзя на больш ранні час. Пры гэтым яны абапіраюцца на старажытны летапіс, дзе есць звесткі аб тым, што філосаф Канстанцін навучыўся грамаце “рускай” ад нейкага русіна ў Карсуні (Херсоне) перад тым, як пісаць свае кнігі. Недзе каля 860 г. ен быў у Карсуні і набыў там “Евангелие и псалтырь руськы письмены писано”.
Пра выкарыстанне ўсходнімі славянамі нейкіх пісьмовых знакаў згадваюць у сваіх нататках арабскія падарожнікі X ст. Эль
![]() 1 2 3 4 5 6 7 ... последняя Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!
Рефераты и/или содержимое рефератов предназначено исключительно для ознакомления, без целей коммерческого использования. Все права в отношении рефератов и/или содержимого рефератов принадлежат их законным правообладателям. Любое их использование возможно лишь с согласия законных правообладателей. Администрация сайта не несет ответственности за возможный вред и/или убытки, возникшие или полученные в связи с использованием рефератов и/или содержимого рефератов.
|
Обратная связь. |