Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларусоведение

скачать реферат

грамаце Смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам” ад 1229 г., у якім знайшлі адбітак многія працэссы агульнаўсходнеславянскага характару (падзенне рэдукаваных галосных ь, ь, супадзенне гукаў і і е, пераход злучэнняў гы, кы, хы ў гі, кі, хі і інш.), шырока прадстаўлены мясцовыя (полацка-смаленскія) рысы (змяшэнне ч і ц, пераход в у ў (нескладовае) ( у Рызе, у верхь, у нізь), іменная частка выказніка выражана поўнай (займеннай) формай прыметніка . Многія з моўных зяў адлюстраваных у тагачасных помніках, сталі спецыфічнымі рысамі сучаснай беларускай мовы. Такім чынам, у помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII стст., выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы. На падставе пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што гаворкі будучых беларусаў, рускіх, украінцаў мелі к XIII ст. столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах беларускай, рускай, украінскай. Жыхары ўсходнеславянскіх земляў у XIII ст. апынуліся ў розных палітычных і эканамічных умовах. Большая частка былой Кіеўскай Русі трапіла пад уладу татара-манголаў. На тэрыторыі ж будучай Беларусі, свабоднай ад татара-манголаў, набывае эканамічную і палітычную магутнасць Навагародская зямля (вядомая таксама пад назвамі “Чорная Русь”, “этнічная Літва”). Полацкае княства, якое дасягнула найбольшай магутнасці ў часы княжання Усяслава (XI ст.), к гэтаму часу страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр палітычнага і эканамічнага жыцця пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое становіцца ядром кансалідацыі беларускіх, часткова ўкраінскіх земляў і балцкіх пляменаў (жмудзі, аўкштайтаў продкаў сучасных літоўцаў, літвы, яцвягаў і інш.) у адзіную дзяржаву Вялікае княства Літоўскае.

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская). Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска, Полацка, Смаленска. Старабеларуская мова зяўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы “проста молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”. “Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




традыцый папярэдніх стагоддзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. зявіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. і тэксты Св. Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пісаліся і найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, прызначаныя для Вялікага княства Літоўскага. Актавыя дакументы, выдадзеныя вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, склалі гістарычны архіў, вядомы пад назвай Метрыка Вялікага княства Літоўскага (Літоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў, якія не толькі даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага на працягу амаль чатырох стагоддзяў, але і з яўляюцца крыніцай вывучэння стану тагачаснай беларускай мовы, шляхоў яе развіцця. Дзелавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй. Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексікі ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў прадметаў і з яў бытавога характару. Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя і прыватныя хронікі), мемуары, творы мастацкай літаратуры перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання, царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя юрыдычныя і дзелавыя помнікі. Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пісьменнасці, якая выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі элементамі жывой народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне

скачать реферат
первая   ... 2 3 4 5 6 7 8

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы