Рейтинг@Mail.ru
Rambler's Top100




Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

реферат на тему: Беларусоведение

скачать реферат

старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляля кгіжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пранікненне беларускай мовы ў канфесійную літаратуру паступова звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблівасці мясцовых беларускіх гаворак пранікалі ў некананічныя рэлігійныя творы, затым царкоўна-славянскія рысы стыхійна замяняюцца беларускімі і ў тэкстах Св. Пісання. К XVI ст. гэты працэс набывае такія памеры, што асобныя помнікі рэлігійнай літаратуры можна разглядаць не проста як узоры беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на беларускую літаратурную мову. Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі якіх увасобілі дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма. Напрыклад, выданні Ф. Скарыны настолькі насычаны беларусізмамі, што паміж вучонымі ўзніклі рознагалоссі адносна іх моўнай асновы. Адны вучоныя лічаць яе беларускай, другія сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай іх асновы. Аднак як бы гэта не называлі - беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы ці “высокі стыль” старабеларускай мовы важна, што Ф. Скарына першы свядома сінтэзаваў у сваіх выданнях элементы мертвай царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі. На літаратурнай і мовазнаўчай ніве Беларусі Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў велікарускай літаратуры двума стагоддзямі пазней пачне М. В. Ламаносаў, дбаючы пра “равность” паміж кніжнаславянскай і рускай гутарковай мовамі. Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець і апаніць на агульнаеўрапейскім фоне эпохі Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскія мовы і абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў. Нагадаем вялікіх італьянскіх гуманістаў Дантэ, аўтара “Боскай камедыі”, які першым гаворку своей Бацькаўшчыны Тасканскай вобласці - імкнуўся ўзняць да агульнаітальянскай нацыянальнай свядомасці, Петрарку, Бакачыо, якія шырока спалучалі ў сваіх творах лацінскую мову з жывой народнай гаворкай. Перакладаючы “Біблію”, Скарына дастасоўваў беларускае слова да высокіх мерак Св. Пісання, суадносіў беларускую мову з іншымі мовамі свету халдзейскай, яўрэйскай, лацінскай, грэчаскай, царкоўнаславянскай. Увядзенне ў сакральную мову народных элементаў адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай мовы. У другой палове XVI ст., у разгар Рэфармацыі на Беларусі, паслядоўнікі Ф. Скарыны Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Давялі справу да канца, даўшы народу рэлігійныя творы на беларускай мове. Такім чынам, на ранніх этапах сваей гісторыі беларускі народ ажыццяўляў пісьмовыя зносіны на мове, якая значна адрознівалася ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Як і ўсякая іншая літаратурная мова данацыянальнай эпохі, яна была да канца арганізаванай структурай, не мела сталых, зафіксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апіраліся на традыцыі старажытнага пісьменства, асабліва ў галіне графікі, арфаграфіі,статыстыкі. Гэта ў пэўнай ступені архаізавала літаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкі. Разам з тым пісьменнікі неабмежавана карысталіся лексікай і фразеалогіяй
Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ




народнай мовы, якая з яўлялася для іх узорам моватворчасці і невычэрпнай крыніцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механічным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пісьменства. Яна мела адзнакі літаратурнасці і адпавядала тым патрабаванням, якія ставіліся перад ею як сродкам пісьмовых зносін і літаратурнай творчасці. Літаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы. Памеры таго як Княства паступова траціла палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове. З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі. Творы, якія выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца паланізмамі, прычым не толькі лексічнымі, але і граматычнымі, словаўтваральнымі. Часта ўсе выказванне афармляецца на ўзор польскай статыстыкі. Паводле слоў Я.Ф. Карскага, беларуская літаратурная мова к канцу XVII ст. так паланізавалася, што па свайму лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай гаворкі. Такім чынам, працяглая паланізацыя, вынікам якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбітаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранікненне ў беларускі слоўнік паланізмаў, а з другога боку, архаізаванасць самой структуры граматычных і правапісных норм старабеларускай мовы, часта далекіх ад жывой народнай мовы усе гэта прывяло да заняпаду беларускай літаратурнай мовы старой традыцыі.

скачать реферат
первая   ... 3 4 5 6 7 8

Не нашли нужную работу? Закажи реферат, курсовую, диплом на заказ

Внимание! Студенческий отдых и мегатусовка после сессии!


Обратная связь.

IsraLux отзывы Израиль отзывы